Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.01.2020

В ГЛХУ "Островецкий лесхоз" заработала новая линия сортировки древесины

Літаральна пад Новы год  Астравецкі лясгас  зрабіў сабе падарунак: на дрэваапрацоўчым цэху была ўведзена ў эксплуатацыю новая лінія сарціроўкі драўніны. У чым яе перавагі і што гэтая пакупка прынясе лесагаспадарчаму прадпрыемству, мы даведаліся з першых вуснаў.   Спецыялісты ў адзін голас сцвярджаюць, што сарціроўка круглага лесу – вельмі важны этап у вытворчасці лесаматэрыялаў. – У асноўным лес сарціруецца сартыментавозамі, пагрузачна-транспартнымі машынамі на прамежкавых складах. На гэта траціцца шмат часу, ды і, прызнацца, немагчыма дасягнуць такой дакладнай сарціроўкі, як ў тых лесагаспадарках, дзе ёсць спецыяльныя аўтаматызаваныя лініі, – расказаў начальнік дрэваапрацоўчага цэха  Дзмітрый Волк-Леановіч . – Таму мы набылі спецыяльнае абсталяванне для сарціроўкі круглага лесу. Па-першае, значна павысіцца эфектыўнасць работы цэха, па-другое – павялічыцца выхад гатовых піламатэрыялаў, па-трэцяе – зменшыцца колькасць браку. Лінію сарціроўкі драўніны астравецкія лесаводы набылі ў ЗАТ “Екацерынбургскія лясныя машыны”. Мантаж абсталявання праводзілі расійскія спецыялісты пры актыўным удзеле работнікаў Астравецкага лясгаса. Работы былі выкананы якасна і ў максімальна кароткія тэрміны. Лінію абслугоўвае адзін аператар –  Аляксей Багаеў . Прадстаўнікі фірмы-вытворцы навучылі яго кіраваць “разумнай” машынай. – Па адукацыі я сталяр-станочнік. Уся мая працоўная дзейнасць звязана з вытворчасцю лесаматэрыялаў. У Астравецкім лясгасе працую апошнія тры гады, – расказвае аператар лініі сарціроўкі драўніны. – Працэс аўтаматызаваны, але можна працаваць і ў ручным рэжыме. Калі, напрыклад, здарыцца нейкая памылка, то камп’ютар адразу яе пакажа. Лесавоз загружае бярвенні на накапляльную эстакаду, а затым з дапамогай спецыяльнага механізма яны трапляюць на сканар. Даныя апрацоўваюцца камп’ютарам, і далей па транспарцёры лесаматэрыялы накіроўваюцца да накапляльных кішэняў, куды яны, у залежнасці ад даўжыні і памераў, трапляюць пасля аўтаматычнага скідвання. Адтуль бярвенні маніпулятарам дастае трактар і складвае ў штабелі. …Калі раней на дрэваапрацоўчым цэху Астравецкага лясгаса за змену сарціравалі максімум 150 кубоў круглага лесу, то з дапамогай расійскай сарціравальнай лініі могуць і 500 кубоў адужаць.