Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.02.2021

Сотрудники райкома профсоюза работников АПК завоевали на областной спартакиаде 4 медали

Старшыня і галоўны бухгалтар Астравецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і Марыя Станкевіч выдатна выступілі на зімовай абласной прафсаюзнай спатракіядзе, дзе заваявалі 4 медалі. Сёлета гэтае спаборніцтва ўпершыню сабрала прафсаюзных лідараў аграрыяў Гродзеншчыны, якія на працягу 3-х дзён высвятлялі, хто з іх лепш ходзіць на лыжах, плавае, гуляе ў шашкі, кідае дроцікі, валодае ракеткай… і пячэ бліны. Юрый Аляксандравіч і Марыя Сцяпанаўна вярнуліся з перамогамі: 1-е і 2-е месцы занялі ў гульні ў шашкі, 2-е – у дартсе, 3-е – у стральбе па мішэні. А астравецкія бліны з эмблемай Беларускага прафсаюза работнікаў АПК прыемна ўразілі камісію – перамогу ў намінацыі «Самы крэатыўны блін» таксама святкавалі астраўчане. З першых вуснаў – Паўдзельнічаўшы ў спартакіядзе, атрымала добрую фізічную нагрузку і шмат пазітыўных эмоцый. Больш таго, гэтае спаборніцтва – цудоўная магчымасць убачыцца з калегамі з іншых раёнаў,  – падзялілася галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч.  –У народным касцюме сустракалі камісію і частавалі блінамі, дарэчы прыйшлася і ўнікальная гарбата «Чай даўгалецця», зробленая па рэцэпце народнага майстра Марыі Мажэйкі. Спадзяюся, што зімовая спартакіяда сярод прафсаюзных кадраў актыва Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК стане традыцыйнай. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич