Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.02.2021

Об использовании белорусского языка в богослужении рассказывает ксендз Аркадий Куляха

Пра выкарыстанне  роднай мовы ў Касцёле расказвае кусташ касцёла Адведзінаў найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі,  айцец Аркадзь Куляха:  – Звяртацца да Бога на роднай мове, як і да блізкіх людзей, –  натуральная з’ява. У кожнага чалавека, які лічыць беларускую роднай, павінна быць магчымасць удзельнічаць у богаслужэннях на гэтай мове. Часта ўзгадваю пачатак 1990-х, калі сустрэўся з нашым земляком прафесарам Адамам Мальдзісам. Ён мне тады, дарэчы, падарыў кнігу «Мая ліра» яшчэ аднаго нашага слыннага земляка – ксяндза і паэта Казіміра Сваяка, які адным з першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі сярод каталіцкіх святароў пачаў прамаўляць казанні падчас імшы на роднай мове.  Па традыцыі ў гудагайскім касцёле імшы і набажэнствы праходзяць на 2-х мовах – беларускай і польскай, але большасць – на беларускай. Гэта тычыцца і катэхізацыі дзяцей, а таксама падрыхтоўкі прыхаджан да сакрамэнтаў сужэнства, хрышчэння.  Кажучы пра моўнае пытанне ў Касцёле, нельга не ўзгадаць ІІ Ватыканскі сабор – гэта была першая палова 60-х гадоў мінулага стагоддзя, дзе ў канстытуцыі пра літургію зроблены акцэнт на правядзенні імшаў і богаслужэнняў на нацыянальных мовах. Варта нагадаць, што да гэтага часу афіцыйнай мовай  богаслужэнняў у Касцёле была лацініца.  Я з’яўляюся сябрам секцыі па перакладах літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла на беларускую мову. У межах работы гэтага аб’яднання былі падрыхтаваны грунтоўныя пераклады, пачынаючы з рымскага імшалу – вялікай кнігі, якой карыстаецца падчас імшы святар. У 2017 годзе Новы Запавет пабачыў свет на беларускай мове. За што, дарэчы, секцыя па перакладах атрымала ўзнагароду «За духоўнае адраджэнне».  Паважаныя чытачы, калі ў вас ёсць пытанні, звязаныя з духоўным жыццём, каталіцкімі і праваслаўнымі традыцыямі, – дасылайце іх у рэдакцыю ці паведамляйце па нумары тэлефона 20-150 –  і праз нашу газету  атрымаеце адказ святара. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич