Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.02.2021

"Наш животновод" в КСУП Гервяты

На Астравеччыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» . Па традыцыі на працягу зімне-стойлавага перыяду старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула сумесна з лідарамі прафсаюзных пярвічак гаспадарак з Падзякамі і падарункамі аб’язджае ўсе малочна-таварныя фермы і комплексы. Узнагароды ўжо знайшлі сваіх герояў у  КСУП «Гудагай»  і  РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»  – чарга дайшла і да КСУП «Гервяты». Акцыя ў гэтай гаспадарцы распачалася з комплекса ў Дайлідках, дзе адзначылі работу ажно 7 працаўнікоў. Не першы год зладжаны тандэм аператараў машыннага даення ў складзе  Ганны Захарэўскай ,  Святланы Барташэвіч  і  Ірыны Алітойць  працуе на раздоі. Задача жанчын – прывучыць да дойкі навацельных кароў. А гэта нялёгка: рагулі не хочуць стаяць на месцы ў спецыяльных станках, больш таго, могуць і брыкнуць. – У групе раздоя цяпер 120 галоў. Працуем пазменна: два дні праз дзень , – расказвае Святлана Барташэвіч. Выслоўе «дзе нарадзіўся, там і згадзіўся» найлепш характарызуе жывёлавода па доглядзе маладняку  Галіну Каляду . Жанчына родам з Дайлідак, на аднайменнай ферме, якая потым стала комплексам, яна працуе амаль 40 гадоў. – Я на заслужаным адпачынку, але без сваіх цялушак не магу. Сядзець дома, асабліва зімой, калі няма работы, не па мне,  – расказвае Галіна Мечыславаўна.  – У маю групу – гэта ў сярэднім каля 100 галоў – трапляюць цялушкі вагой каля 50 кілаграмаў, гадую іх, пакуль яны не набяруць 120. У маёй рабоце ўсё залежыць ад прывагі. З пачатку года, калі не памыляюся, на галаву яна склала каля кілаграма. Галіна Каляда Жывёлавод  Валерый Буцько  апякуецца навацельнымі рагулямі ў радзільным аддзяленні. Своечасовасць ацёлу і выпойванне малозівам нованароджанага цяляці – з гэтым і не толькі мужчына спраўляецца выдатна. Увесь комплекс, дзе ўтрымліваецца каля 2,5 тысячы галоў, корміць Валерый Весялоў, чый патрэт некалькі гадоў назад быў занесены на раённую Дошку гонару. – У «Дайлідках» працую з 2013 года – з моманту аб’яднання нашай гаспадаркі з «Гервятамі»,  – тлумачыць трактарыст-машыніст.  – На кормараздатчыку «Гаспадар» развожу канцэнтраты. Кароў кармлю 3 разы на дзень, цялушак – 2. Валерый Буцько, Уладзімір Пятровіч і Валерый Весялоў Жывёлавод  Уладзімір Пятровіч  даглядае за цёлкамі – усяго каля 500 галоў: падсоўвае кармы, прыкмячае нездаровых. Калі будучая рагуля дасягае 350 кілаграмаў, яна пераводзіцца ў групу на пакрыццё. Нараканняў у дайлідскага калектыву амаль не было: на комплексе створаны ўмовы для працы і адпачынку, спецадзенне работнікам выдзяляюць своечасова, вось толькі не хапае культурнага адпачынку. Па словах працаўнікоў, у аграгарадку няма бібліятэкі, клуба, выязныя канцэрты да святаў, па іх меркаванні, сталі б аптымальным вырашэннем гэтай праблемы. Старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП «Гудагай»  Марына Івашка  нагадала прысутным, што кожны жадаючы за кошт сродкаў наймальніка можа наведваць астравецкія фізкультурна-аздараўленчы комплекс і спартыўна-аздараўленчы комплекс «Імпульс», а таксама скарыстацца турам выхаднога дня, які аплоціць прафсаюзная арганізацыя. Лепшай на малочна-таварнай ферме «Міцюны» сёлета прызнана аператар машыннага даення  Надзея Таргун . Больш за 30 гадоў назад жанчына з сям’ёй пераехала з Украіны ў Беларусь, і за гэты час Гервяты для яе сталі роднымі. – У маёй групе 49 кароў і 8 цялятак,  – расказвае даярка.  – У нашай рабоце самае галоўнае – тэхналогія дойкі і якасць малака. З пачатку года амаль усё ідзе на перапрацоўку вышэйшым гатункам. Віншаванні прымае даярка МТФ «Міцюны» Надзея Таргун Сёстры  Ларыса Гілевіч  і  Алена Дзямідчык  не першы год працуюць аператарамі машыннага даення на комплексе «Рымдзюны» і атрымліваюць падарункі ад прафсаюза аграрыяў за сваю стараннасць. Ларыса Гілевіч і Алена Дзямідчык з МТК «Рымдзюны» …У бліжэйшы час будзе адзначана работа і іншых працаўнікоў ферм і комплексаў КСУП «Гервяты». Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.     Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич