Главная / Новости / Новости района
05.08.2020

Три экипажа КСУП "Гудогай" намолотили по тысяче тонн зерна


Хлебаробы абмалацілі трэць занятых пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі плошчаў. Адразу тры камбайнерскіх экіпажы КСУП “Гудагай” запісалі на свой рахунак па тысячы тон збожжа.

Згодна з працоўным спаборніцтвам райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, пяць першых экіпажаў-тысячнікаў лічацца яго пераможцамі.

Камбайнеры Андрэй Міхайлоўскі і Руслан Шпургіс.JPG

Камбайнеры Андрэй Міхайлоўскі і Руслан Шпургіс

Нагадаю, першымі ў раёне тысячу тон збожжа намалаціў гудагайскі тандэм Грабоўскі-Ермаковіч. На днях да таварышаў далучыліся Віталь Мілэйша і Пётр Расамацкі, Андрэй Міхайлоўскі і Руслан Шпургіс, Сяргей Трусевіч і Сяргей Семянцоў, апошнім, да слова, першым у раёне сярод маладзёжных экіпажаў скарылася жаданая тысяча.

– У пары на жніве працуем чацвёрты сезон, – расказаў камбайнер Сяргей Трусевіч. – Прыемна, што сёлета мы адны з першых у раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Думаю, гэта не мяжа. Пастараемся дайсці да двух тысяч!

Першымі сярод маладзёжных экіпажаў тысячу тон збожжа намалацілі Сяргей Семянцоў і Сяргей Трусевіч.JPG

Першымі сярод маладзёжных экіпажаў тысячу тон збожжа намалацілі Сяргей Семянцоў і Сяргей Трусевіч

Камбайнераў і Артура Высоцкага, які першым сярод маладых вадзіцеляў перавёз тысячу тон збожжа, з пераможным вынікам павіншавала галоўны спецыяліст райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлія Варковіч.

Віншаванні ад БРСМ прымае вадзіцель Артур Высоцкі.JPG

Віншаванні ад БРСМ прымае вадзіцель Артур Высоцкі

Старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і Марыя Станкевіч, прафсаюзны лідар КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка камбайнерам-тысячнікам уручылі дыпломы, падарункі і сертыфікаты.

Юрый Адула віншуе Віталя Мілэйшу і Пятра Расамацкага.JPG

Юрый Адула віншуе Віталя Мілэйшу і Пятра Расамацкага


Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара