Главная / Новости / Новости района
13.06.2020

Кормозаготовка в РУП "Островецкий совхоз "Подольский"

Увайшлі ў смак касавіцы – інакш і не скажаш пра механізатараў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», якія з раніцы да вечара шчыруюць на сенакосе і закладцы траў у траншэі. 

 Напачатку тыдня карэс­пандэнт «раёнкі» паглядзеў, як адбываецца корманарыхтоўка ў гэтай гаспадарцы. Хоць саўгасныя корманарыхтоўшчыкі адны з апошніх вывелі ў поле тэхніку, на касавіцы яны дэманструюць добры спрыт: агульнымі намаганнямі пяці касілак за дзень у сярэднім скошваюць каля 100 гектараў. 

Па стане на 10 чэрвеня, у саўгасе травы ляглі ў пракосы на плошчы 880 гектараў, што складае 53% ад запланаванага. У панядзелак у РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» работа кіпела на двух участках: непадалёк ад вёскі Белая Вада працавалі пяць касілак, двое грабляў, а на ўезде ў аграгарадок Падольцы з боку Міхалішак былі заўважаны два корма­ўборачныя комплексы і некалькі адзінак тэхнікі для адвозкі травы.

IMG_5639 Іван Аўгуль.jpg

Да пачатку касавіцы Іван Аўгуль самастойна сабраў граблі 



За работай камбайнаў сачыў загадчык раслінаводчага ўчастка №1 Уладзімір Шэша. Дарэчы, у гаспадарцы шмат гадоў працуе бацька агранома Іосіф Юльянавіч і родны брат Дзмітрый, які неаднаразова падчас жніва прызнаваўся адным з лепшых камбайнераў у раёне і гаспадарцы. 

– На гэтым участку травы добрыя. Мы маглі б, канешне, яшчэ дзень-два пачакаць, аднак тэрмінаў уборкі ніхто не адмяняў, – паказваючы на валкі, расказвае Уладзімір Шэша. – У саўгасе працую 25 гадоў. На маёй памяці былі засухі, калі збожжа сыпалася толькі пад пятнаццаць цэнтнераў з гектара, а сенакосы зусім выпальвала. Сёлета, думаю, ураджай будзе нядрэнным як для траў, так і для збожжавых. 

IMG_5607 Уладзімір Шэша.jpg

Загадчык раслінаводчага ўчастка Уладзімір Шэша ў саўгасе працуе 25 гадоў



Не першы год травы ў пракосы кладзе Віктар Садоўскі. Нават свой юбілейны дзень нараджэння мужчына сустракаў на касавіцы. 

– Які дзень нараджэння? Жартуеце?! Надвор’е шэпча! Магутнасцей нашых пяці касілак хапае, каб бесперапынна пра­цавалі кормаўборачныя комплексы і вялася закладка сіласных ям, – лаканічна падсумаваў касец.

Калі ў мінулыя гады ад касьбы да ўборкі масы з поля, бывала, праходзіла некалькі сутак, то сёлета травы падвяльваюцца на вачах: літаральна адразу пасля касілак ідуць граблі, якія зграбаюць травы з пракосаў у валок, а на іх месца заступаюць кормаўборачныя камбайны.

IMG_5654 Іосіф Жэгарыс і Аляксандр Пілецкі.jpg

Роўныя пракосы робяць Іосіф Жэгарыс і Аляксандр Пілецкі



На «Ягуары» некалькі сезонаў запар працуе Уладзімір Шостак, за дзень ён падымае траву на 50 гектарах. 

IMG_5613 Аляксандр Шостак.jpg

«Ягуар» падуладны Аляксандру Шостаку



Для павелічэння тэмпаў корма­на­рыхтоўкі ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» сёлета набылі новы высокапрадукцыйны кормаўборачны комплекс айчыннай вытворчасці КВК-800. На ім працуе Мікалай Капуста.

– Камбайн пакуль неабкатаны, можна сказаць, адзін да аднаго прывыкаем, – з усмешкай гаворыць механізатар. – За дзень «набіваю» пад 400 тон зялёнай масы  – усё залежыць ад траў і ўчастка, на якім працую. 

IMG_5592 Мікалай Капуста.jpg

Новы кормаўборачны камбайн даверылі Мікалаю Капусце



З поля да малочна-таварнага комплексу «Рытань», дзе ішла актыўная закладка сянажна-сіласных траншэй, «зялёнку» возяць сем трактараў і аўтамабіляў – дапамагае ў гэтай справе і транспарт сельгастэхнікі.

IMG_5663 Раман Журэйка.jpg

На граблях працуе Раман Журэйка


 
За дзень на «Джон-Дзіры» Віталь Тры­боцкі робіць некалькі рэйсаў. Дарэчы, механізатар неаднойчы перамагаў у раённым спаборніцтве сярод занятых на вясенне-палявых работах механізатараў, а яго партрэт некалькі гадоў назад быў занесены на раённую Дошку гонару. 

– Заканчваем закладку першай траншэі ля комплексу «Рытань». Усяго там чатыры тэхналагічныя ёмістасці, – гаворыць механізатар. – За рэйс перавожу каля пятнаццаці тон травы. 

IMG_5603 Віталь Трыбоцкі.jpg

Віталь Трыбоцкі возіць зялёную масу


IMG_5617 Генадзь Лабачэўскі.jpg

Генадзь Лабачэўскі з сельгастэхнікі дапамагае саўгасным корманарыхтоўшчыкам вазіць траву



Усяго ў РУП «Астравецкі саўгас «Падоль­скі» 23 сянажна-сіласныя траншэі, з якіх восем плануюць запоўніць травамі першага ўкосу. 

IMG_5629 Юрый Мацкевіч.jpg

Касец Юрый Мацкевіч


IMG_5659 Леанід Нагела.jpg

Леанід Нагела кладзе травы ў пракосы не толькі на працы, але і дома – разам з жонкай яны трымаюць ладную гаспадарку



– Кармоў хапіла на ўвесь зімне-стойлавы перыяд. Думаю, атрымаецца нарыхтаваць і сёлета, – гаворыць намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Скурат. – Плануем назапасіць 550 тон сена,  больш за 15 000 тон сенажу і амаль 27 000 тон сіласу. Акрамя гэтага, закруцім у стрэйч-плёнку 1 179 тон травы. 

IMG_5644 Андрэй Скурат.jpg

Намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Скурат



Верыцца, што працаўнікі саўгаса «Па­дольскі» цалкам справяцца з даведзеным па корманарыхтоўцы планам, а рагулі зімой будуць ласавацца зробленым са сваіх, мясцовых, траў кормам.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич Фото: Алёна Ганулич