Главная / Новости / Новости района
16.06.2020

Гудогайские кормозаготовщики - лучшие в районе

Першы ўкос пераваліў за экватар: травы пакла­дзены ў пракосы на плошчы на амаль 8,5 тысячы гектараў. Найбольшы спрыт сярод гаспадарак раёна на касавіцы дэманструюць механізатары КСУП «Гудагай» – яны абкасілі ажно 72% плошчаў.  

Напрыканцы мінулага тыдня наш карэспандэнт паглядзеў, як нарыхтоўваюць кармы ў гэтай гаспадарцы. 

 Сёлета ў КСУП «Гудагай» падчас першага ўкосу запланавана скасіць больш за 3 тысячы гектараў. Па стане на 14 чэрвеня, травы ляглі ў пракосы на пло­шчы 2 200 гектараў. Зялёную масу актыўна закладваюць у сянажна-сіласныя тран­шэі, сянажную масу таксама нарыхтоўваюць у выглядзе руло­наў – у стрэйч-плёнку гудагайцы ўжо закруцілі 850 тон траў.

Каб зімой пракарміць амаль 7 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, плануецца нарыхтаваць 800 тон сена, амаль 29 тысяч тон сенажу, крыху больш за 47 тысяч тон сіласу і закруціць у стрэйч-плёнку 2 тысячы тон травы – усяго  каля 22,5 тысячы тон кармавых адзінак, з разліку на адну ўмоўную галаву гэта 34 цэнтнера.

– Для нашай гаспа­даркі, якая спе­цыя­лізуецца на малочнай вытворчасці, нарых­тоўка кармоў – стра­тэ­гічная задача, – па дарозе на поле тлумачыць галоўны аграном КСУП «Гудагай» Андрэй Ненартовіч. – У параўнанні з мінулым годам, травы сёлета выглядаюць значна лепш – гэтаму паспрыяла цёплае надвор’е і пастаянныя дажджы. Думаю, большую частку травяністых кармоў нарыхтуем з першага ўкосу. На плошчы больш за 600 гектараў высопрадукцыйных сенакосаў унеслі азот: калі і надалей будзе такое надвор’е – атава не прымусіць сябе чакаць. 

IMG_5738 Ненартовіч Андрэй.jpg


IMG_5725 Шукяловіч Александра Юркойць Яўген Жукоўская Даря.jpg

Маладыя сілы гудагайскай касавіцы: Аляксандра Шукяловіч, Яўген Юркойць і Дар’я Жукоўская



Намаганнямі чатырох касілак у КСУП «Гудагай» травы кладуцца ў пракосах на 100 гектарах – гэта крыху больш за 3% ад плана.

На модульнай ратацыйнай касілцы КМР-9 трэці сезон працуе Генрых Млынскі. 

– У сярэднім за дзень абкошваю каля 60 гектараў. Найлепшы вынік сёлетняга сезону – 70 гектараў. Перавагі гэтай касілкі ў тым, што яна сумяшчае некалькі аперацый за адзін праход, –  дзеліцца механізатар. 

IMG_5781 Млынскі Генрых.jpg



Падборам і здрабненнем падвяленай травы ў КСУП «Гудагай» займаюцца 3 корманарыхтоўчыя комплексы: «Джон-Дзір» і два КВК-800 – за дзень яны ўбіраюць каля 90% скошаных траў. Непадалёк ад аграгарадка Малі гэта рабіў Міхаіл Лашчонак, які, дарэчы, некалькі гадоў запар станавіўся адным з лепшых корманарыхтоўшчыкаў вобласці. Цікаўлюся ў камбайнера, ці плануе сёлета паўтарыць мінулагодні вынік. 

– Хто яго ведае, – паціскае плячыма мужчына. – За ўзна­га­родамі ніколі не гнаўся і не ставіў перад сабой мэты быць першым. Травы, здаецца, нядрэнныя – цяпер самае галоўнае своечасова іх скасіць. 

IMG_5704 Лашчонак Міхаіл.jpg



– Ад таго, у якой фазе скошаны травы, залежыць якасць будучых кармоў, – далучаецца да размовы Андрэй Ненартовіч. – Для злакавых цяпер ідэальная пара. Вось-вось – і будзем убіраць канюшыну. Усе бабова-злакавыя ўгоддзі ў нас палепшаныя. Засеяны пра­межкавымі культурамі нават невялікія лапікі зямлі побач з фермамі і ў іншых месцах. Стараемся выкарыстоўваць усе магчымасці і зямлю, каб у поўным аб’ёме нарыхтаваць на зіму кармы. 

IMG_5754 Грымбоўскі Яўген.jpg

На граблях працуе Яўген Грымбоўскі



Другі кормаўборачны камбайн працаваў каля вёскі Філіпаны. За рулём «Джон-Дзіра» быў Сяргей Урлік, які летась падчас раённага свята пра­цаў­нікоў сельскай гаспадаркі пады­маўся за ўзнагародай на рым­дзюнскую сцэну як лепшы корма­нарых­тоўшчык раёна. Дарэчы, партрэт механізатара сёлета занесены на раённую Дош­ку гонару.

– Камбайн ні хвіліны не прастойвае, – расказвае мужчына. – Тэхнікі для адвозкі зялёнай масы хапае: траву на малочна-таварны комплекс «Малі», дзе закладваюць сянажна-сіласную траншэю, возяць 10 аўтамабіляў і трактароў.

IMG_5762 Урлік Сяргей.jpg



Летась пераможцам працоў­нага спаборніцтва на корма­на­рыхтоўцы, якое штогод ладзіць райкам прафсаюза работ­нікаў агра­прамысловага ком­плексу, сярод занятых на адвозцы «зялёнкі» вадзіцеляў стаў Пётр Сяргей. Сёлета механізатар таксама возіць траву. 

– Травы цяпер харошыя! – гаворыць вадзіцель. – За дзень раблю да дзесяці рэйсаў – іх колькасць залежыць ад таго, як далёка працуем ад фермы ці комплексу. 

IMG_5740 Сяргей Пётр.jpg


IMG_5691 Шпургіс Руслан.jpg

За рэйс Руслан Шпургіс перавозіць каля 10 тон травы


IMG_5700 Алёкса Віктар.jpg

Вадзіцель Віктар Алёкса



Пакуль адны косяць і возяць траву, другія яе трамбуюць без перабольшання круглыя суткі, бо так патрабуе тэхналогія закладкі сянажнай масы. У дзень майго прыезду ў КСУП «Гудагай» закладвалі травой 7 траншэй. Да слова, некалькі гадоў назад тут пабудавалі па адной сянажна-сіласнай траншэі каля малочна-таварнага комплексу «Германішкі» і малочна-таварных ферм «Дрэвянікі», «Ліпнішкі», «Лоша».  

IMG_5770 Грамбоўскі Віктар.jpg

Віктар Грамбоўскі другі сезон за рулём кормаўборачнага камбайна КВК-800


IMG_5716 Жук Уладзімір.jpg

Уладзімір Жук возіць «зялёнку»


IMG_5732 Макарэвіч іосіф.jpg

Іосіф Макарэвіч пазалетась стаў на жніве першым вадзіцелем-тысячнікам 


IMG_5774 Змітровіч Валерый.jpg

Вадзіцель Валерый Змітровіч




У многім якасць будучага сенажу залежыць ад трамбоўкі. Для гэтага гудагайцы набылі спецыяльнае прычапное прыстасаванне, якое механізатары называюць катком – ён заступае на змену двум «Амкадорам» ноччу. 

IMG_5777 каток.jpg

Такім катком трамбуюць у траншэях траву


IMG_5767 Алёкса Ігар.jpg

На «Амкадоры» зялёную масу ў траншэі трамбуе Ігар Алёкса



– Выкарыстанне для трамбоўкі пагрузчыкаў не вызваляе ад таго, што трэба ў першую чаргу думаць пра суадносіны колькасці сенажыруемай масы да вагі трамбавальнай тэхнікі, –  гаворыць галоўны аграном Андрэй Ненартовіч. – Каток ідэальна выціскае паветра. Пры выкананні асноўных правіл закладкі траншэі – трохдзённы тэрмін, герметычнасць і іншых – атрымліваецца сянаж высокай якасці. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич Фото: Алёна Ганулич