Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

1 июня 2020

Экзаменационная компания началась для 177 выпускников школ района

Экзаменацыйная кампанія стартавала ў раёне. У першы дзень чэрвеня адзінаццацікласнікі пісалі кантрольную работу па матэматыцы або пераказ па рускай ці беларускай мове.

З якім настроем школьнікі прыйшлі на экзамен і чаго чакаюць ад лета – пра гэта і іншае мы даведаліся ў сярэдняй школе №2.

У навучальнай установе сёлета 12 выпускнікоў.

– У нашай школе многія вучні паступаюць пасля 9 класа ў прафесійныя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. У такім накірунку праводзіцца вялікая работа, – расказвае дырэктар сярэдняй школы №2 Антон Трэйгіс. – Менавіта гэтым можна растлумачыць невялікую колькасць выпускнікоў 11 класа.

На экзамен школьнікі прыйшлі загаддзя. На тварах многіх – хваляванне. Побач не толькі настаўніца матэматыкі, але і класны кіраўнік, якая настройвае дзяцей на працоўны лад.

1.jpg

– Хочацца здаць выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне на добра – ад гэтага залежыць маё паступленне і ўвогуле будучае жыццё,  разважае Дар’я Сенкевіч. – Да экзаменаў мы старанна рыхтаваліся. Спадзяюся, што прадэманструем веды, атрыманыя за 11 гадоў вучобы ў школе.

4.jpg

Рыхтаваліся да экзаменаў адміністрацыя школы і настаўнікі. Сёлета асаблівая ўвага да выканання ўсіх санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

– Да пачатку экзамена аўдыторыя праветрываецца, праводзіцца яе ўборка і апрацоўка мэблі дэзынфіцыруючымі сродкамі. Школьнікі за партамі, расстаўленымі з улікам захавання сацыяльнай дыстанцыі, будуць сядзець па адным. У кожнага дзіцяці на стале бутэлечка з вадой,  расказвае дырэктар школы. – Члены экзаменацыйнай камісіі прымаць экзамены будуць у масках.

3.jpg



З першых вуснаў

Людміла Апановіч, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета:

– Сёлета 11 клас у школах нашага раёна заканчваюць 177 вучняў, трое з іх – тыя, хто прадэманстраваў добрыя веды на алімпіядах – вызвалены ад здачы экзаменаў па адным з прадметаў. Так, аўтаматам атрымаюць «10» адзінаццацікласнікі гімназіі №1: Анастасія Філістовіч – па матэматыцы, Вікторыя Кунігель – па нямецкай мове, Дзяніс Батура – па гісторыі.

Ад экзамена па матэматыцы вызвалены таксама дзевяцікласнік гімназіі №1 Дзмітрый Філістовіч – за перамогу на абласной алімпіядзе ў пасведчанне яму таксама паставяць «10».




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 
Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич