Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка

    

Да ýвагі фундатараý.
У адпаведнасці з пастановай Урада Міністраý Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2016г. №889 «Аб мерах по рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2016г. №253» дзяржаýнае прадпрыемства  «Міхалішкі» і раённае ýнітарнае прадпрыемства «Астравецкі саýгас «Падольскі» ýключаны ý пералік сельгасарганізацый, што падлягаюць дасудоваму аздараýленню. У дачыненні дадзеных прадпрыемстваý магчымы меры рэфармавання, узгаданыя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 года №253 «Аб мерах па фінансавым аздараýленні сельскагаспадарчых арганізацый».

 




Структура
ýпраýлення сельскай гаспадаркі  і харчавання Астравецкага раённага выканаýчага камітэта

(231201 г.Астравец  Гродзенская вобл., вул. Кастрычніцкая, 5
ostrov@agro-grodno.by)

Пасада

Прозвішча,
Iмя,
Iмя па бацьку

Кантактны тэлефон

Першы намеснік старшыні райвыканкама  -  начальнік
ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання

Сачко
Руслан
Мікалаевіч

2-12-46;

факс 2-14-46

Першы намеснік начальніка ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці

Умрыхіна
Вольга Віктараýна

2-13-46

Намеснік начальніка ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачы ý АПК

Адула Вольга Віктараýна

2-16-97

Загадчык сектара раслінаводства

Чума
Віктар
Багданавіч

2-15-46

Намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці - загадчык сектара жывёлагадоýлі

Ждановiч
Галіна
Леанідаýна

2-17-16

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Астравецкага раёна

Аграрны сектар раёна прадстаўлены пяццю сельскагападарчымі арганізацыямі, у тым ліку камунальнымi сельскагаспадарчымi унітарнымi прадпрыемствамi «Гудагай», «Варняны», «Міхалішкі», раённым унітарным прадпрыемствам «Астравецкі саўгас «Падольскі». На тэрыторыі раёна функцыянуе 5 фермерскіх гаспадарак: «Світанак-Л»,  «Астравецкае», «Адраджэнне», «Ставы», «Руская мара». Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 51,7 тыс. га, з іх раллі – 34,2 тыс.га. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 28,6, раллі – 30,3.
Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца: – у раслінаводстве на вытворчасці зерня, рапсу, цукровых буракоў, бульбы; - у жывёлагадоўлі на вытворчасці малака, мяса буйной рагатай жывёлы і мяса свінняў.  
За 9 месяцаў 2018 года сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна выраблена 43147 тон малака, ад кожнай  каровы надоена 4271 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 38385 тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 67,1%, тлустасць малака– 3,66 %.
За 9 месяцаў 2018 года прадукцыя вырошчвання жывёлы склала 5120 тон, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 3755 тон, свіней – 1365 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 577 грам, свіней – 436 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.10.2018г. склала 33061 галоў, свіней – 12407 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у першапачатковай вазе склаў 40,4 тысячы тон, намалочана рапсу 3835 тон.
У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў, уборка цукровых буракоў, бульбы, яблыкаў.
Для нарыхтоýкі кармоў ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна задзейнічана 29 корманарыхтоўчых камбайны, у тым ліку 16 комплексаў з магутнасцю рухавіка звыш 300л.с. (John Deere-6850/7400, Jaguar-850/870, КВК -800), 9 прыставак для ўборкі кукурузы
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 8 месяцаў 2018 года склала 1901 чалавек, сярэднемесячная заработная плата работнікаў сельгаспрадпрыемстваў за 8 месяцаў 2018 года  склала 571 рубель, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сяреднеспісавага работніка – 23,3 тысячы рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 27,3 %.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 8 месяцаў 2018 года склала 44202 тысячы рублеў. Прыбытак ад рэалізацыі – 2549 тысяч рублёў, рэнтабельнасць продажаў – 5,8 %. Стратных гаспадарак па прыбытку  ад рэалізацыі, а таксама па чыстаму прыбытку ў раёне няма.

     Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Гудагай»

           Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Гудагай» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Гудагай») знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад раённага цэнтра Астравец, цэнтральная сядзіба – аграгарадок Малі. Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Гудагай» складае 11189 гектар.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 10346 гектараў, у тым ліку 6457 гектараў раллі, 3889 гектараў лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 28,5, раллі – 30,0.
За 9 месяцаў 2018 года  гаспадаркай выраблена 14104 тоны малака, надой на карову склаў 5905 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 13205 тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 87,1%, тлустасць малака – 3,74
За 9 месяцаў 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 1147 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 711 грам. Пагалоўе буйной рагатай на 01.10.2018г. склала 8487 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  першапачатковай вазе склаў 9,9 тысяч тон, намалочана рапсу 1084 тон.
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 8 месяцаў 2018 года склала 13250 тысяч рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі – 1077 тысяч рублёў, рэнтабельнасць продажаў  – 8,1%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 9 месяцаў 2018 года склала 451 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 757 рублёў,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 29,4 тысяча рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 28,4 %.

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Варняны»

              Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Варняны» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Варняны») займае цэнтральную частку Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба – аграгарадок Варняны. Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Варняны» складае 13500 гектараý.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 12350 гектараў, у тым ліку 8885 гектараў раллі, 3365 гектараў лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 30,7, раллі – 31,7.
        За 9 месяцаў 2018 года гаспадаркай выраблена 7764 тон малака, надой на карову склаў 3262 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 6368 тон.
За 9 месяцаў 2018 года прадукцыя вырошчвання жывёлы склала 1824 тон, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 458 тон, свіней – 1366 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 343 грамы, свіней – 436 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.10.2018г. склала 6570 галоў, свіней – 12407 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  першапачатковай вазе склаў 8,8 тысяч тон, намалочана рапсу 454 тон.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 8 месяцаў 2018 года склала 9809 тысяч рублёў.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 8 месяцаў 2018 года склала 516 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 491 рубель, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 19,0 тысяч рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 28,6 %.

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Гервяты»

              Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Гервяты» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Гервяты») займае паўднёвую частку Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба – аграгарадок Гервяты. Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Гервяты» складае 13144 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 12048 гектараў, у тым ліку 7836 гектараў раллі, 4212 гектары лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 30,1, раллі – 32,0.
        За 9 месяцаў 2018 года  гаспадаркай выраблена 10969 тон малака, надой на карову склаў 4974 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 9982 тоны, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 81,7%, тлустасць малака – 3,64%.
За 9 месяцаў 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 1464 тоны. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 739 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.10.2018г. склала 9314 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  першапачатковай вазе склаў 11,6 тысяч тон, намалочана рапсу 1115 тон.
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 8 месяцаў 2018 года склала 12960 тысяч рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі – 1143 тысячы рублёў, рэнтабельнасць продажаў  – 8,8%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 8 месяцаў 2018 года склала 413 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 638 рублёў,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 31,4 тысяч рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 21,7%.

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Міхалішкі»

         Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Міхалішкі» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Міхалішкі») знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба аграгарадок Міхалішкі - ў 30 кіламетрах ад раённага цэнтра і ў 40 км ад чыгуначнай станцыі.
Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Міхалішкі» складае 11704 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 9039 гектараў, у тым ліку 5322 гектар раллі, 3717 гектар лугавых угоддзяý. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 25,3, раллі – 27,7.
       За 9 месяцаў 2018 года  гаспадаркай выраблена 4859 тон малака, надой на карову склаў 3101 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 4153 тон.
За 9 месяцаў 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 404 тоны. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 519 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.10.2018г. склала 4291 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  першапачатковай вазе склаў 5,4 тысяч тон, намалочана рапсу 553 тоны.
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 8 месяцаў 2018 года склала 4310 тысяч рублёў. рэнтабельнасць продажаў  – 6,8%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 8 месяцаў 2018 года склала 256 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 439 рублеў,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 16,8 тысяч рублёў.

   Кароткая характарыстыка раённага
ўнітарнага прадпрыемства «Астравецкі сагўас «Падольскі»

         Раённае ўнітарнае прадпрыемства «Астравецкі саўгас «Падольскі» (далей – РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі») знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба знаходзіцца ў аграгарадку Рытань у 35 кіламетрах ад раённага цэнтра і ў 40 км ад чыгуначнай станцыі.
Агульная зямельная плошча РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» складае 9074 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 7950 гектараў, у тым ліку 5662 гектары раллі, 2288 гектары лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 27,2, раллі – 28,7.
За 9 месяцаў 2018 года  гаспадаркай выраблена 5451 тона малака, надой на карову склаў 3490 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 4678 тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 91,4%, тлустасць малака – 3,64%.  
За 9 месяцаў 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 282 тоны. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 328 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.10.2018г. склала 4399 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  першапачатковай вазе склаў 4,7 тысяч тон, намалочана рапсу 629 тон.
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за першае паўгоддзе 2018 года склала 2620 тысяч рублёў. рэнтабельнасць продажаў  – 1,0%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 8 месяцаў 2018 года склала 265 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 437 рублёў,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 14,6 тысяч рублёў.

        

Назва гаспадаркі

Адрас

Прозвішча,
Iмя,
Iмя па бацьку кіраýніка гаспадаркі

нумары тэлефонаý

кіраýнік

дыспетчар

факс

Дзяржаýнае прадпрыемства «Гудагай»

231235
аг. Малі

Садоýскі Эдуард Iванaвiч

35-3-42

35-3-86

35-3-43

Дзяржаýнае прадпрыемства «Варняны»

231220
аг.Варняны

выконваючы абавязкi дырэктара Яромiч Вячаслаý Фёдаравiч

72-5-27

71-7-34

71-5-66

Дзяржаýнае прадпрыемства «Гервяты»

231213
аг. Гервяты

Жданаý
Iгар Уладзiмiравiч

72-9-82

73-6-91

73-5-98

 Дзяржаýнае прадпрыемства «Мiхалiшкi»

231230
аг.
Мiхалiшкi

Чаплiнскi Аляксандр Iванавiч

75-8-45

75-8-47

75-8-40

РУП
«Астравецкi саýгас
«Падольскi»

231233
аг. Рытань

Кірпа Дзяніс Валер'евіч

36-1-75

79-4-85

79-4-86