Афіцыйны сайт
30 студзеня 2019

Раённая камісія па садзейнічанні занятасці сустрэлася з беспрацоўнымі Гудагайскага сельсавета

Документ без названия

Раённая камісія па садзейнічанні занятасці сустрэлася з беспрацоўнымі Гудагайскага сельсавета

Раённая камісія па каардынацыі работы  па садзей­нічанні занятасці насельніцтва працягвае сустракацца з працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы. На гэты раз такая сустрэча прайшла ў Гудагайскім сельсавеце.
–  Пасяджэнні камісіі па-ра­ней­шаму будуць праходзіць два разы на месяц, –  нагадвае старшыня камісіі па каарды­нацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. – Галоўная задача – дапамагчы людзям пра­ца­­ўладкавацца. Да таго ж да канца студзеня мы павінны сфарміраваць спіс грамадзян, якія будуць плаціць  за гарачую  ваду па поўным тарыфе.

IMG_8459.jpg

Сакратар камісіі Ірына Рат­кевіч пералічвае тых, хто можа трапіць у гэты спіс, і агучвае самую вялікую праблему: некаторыя з названых грамадзян не жывуць па месцы рэгістрацыі і знайсці іх пакуль што не атрымліваецца.

Што ж датычыцца Гудагайскага сельсавета, то жадаючых пра­цаўладкавацца, калі меркаваць па колькасці тых, хто прыйшоў на сустрэчу з членамі раённай камісіі,  няшмат. 

IMG_8456.jpg

У кожнага з іх свае довады. У большасці адгаворка адна: на работу не бяруць. На справе сітуацыя адваротная: больш за пару дзён такія працаўнікі на новым месцы не затрымліваюцца.

Адзін з такіх – 46-гадовы А. Пасля лячэння ад алкаголь­най залежнасці ён не раз спра­баваў уладкавацца ў сельскагаспадарчае прадпрыем­ства. Праўда, надоўга не затрымліваўся. Ды і  было гэта гадоў пяць назад. З таго часу мужчына перабіваецца часовымі заробкамі, але працаваць згодзен – і члены камісіі абяцаюць дапамагчы яму знайсці працоўнае месца.

 Не ўпэўнена, што і на гэты раз А. затрымаецца надоўга – але шанс на выпраўленне мае кожны. І добра, калі А. яго скарыстае.

664 чалавекі з Аст­ра­вецкага раё­на занесены ў базу дадзеных асоб, не занятых у эканоміцы.


Тэкст: Алена Ярашэвіч
Фота:Алена Ярашэвіч