Афіцыйны сайт
28 студзеня 2019

Кіраўнікі арганізацый пазнаёміліся з работай фізкультурна-аздараўленчага комплекса

Документ без названия

Як працуе новы фізкуль­турна-аздараў­ленчы комплекс, якія паслугі тут аказваюць і колькі яны каштуюць – атрымаць адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна было ў мінулы панядзелак. На базе комплекса прайшоў савет кіраўнікоў, ініцыятарам якога выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

IMG_8410.jpg

–  Раней не раз падчас сустрэч з насельніцтвам даводзілася чуць просьбы пабудаваць басейн,  адкрыць новую трэнажорную залу. У юбілейны дзень горада мы атрымалі цудоўны падарунак – новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Здаецца, што яшчэ трэба? Ідзі – адпачывай, аздараўлівайся! –  раз­важае Ірына Тальчук. – Якім жа было маё здзіўленне, калі  аказалася, што многія кіраўнікі ні разу не былі на новым аб’екце.

IMG_8446.jpg

І Ірына Эдуардаўна вырашыла выправіць гэтую недаравальную памылку, запрасіўшы кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў на экскурсію ў новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс.

IMG_8428.jpg

Дырэктар гэтай установы Таццяна Баранава з гатоўнасцю пазнаёміла са сваёй «гаспадаркай»: мужчынскае і жаночае аддзяленні лазні з двума ба­­сейнамі, саўна, басейн для пла­вання, трэнажорная і спар­тыўная залы, масажны кабінет,  цырульня і  кафэ – адпачыць і ўмацаваць здароўе тут можна па поўнай праграме. Галоўнае – мець жаданне!

Таму хопіць доўгія зімовыя вечары праводзіць у тэлевізары ці камп’ютары: адкладваем усе справы – і адпраўляемся ў новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс за здароўем!

IMG_8411.jpg

IMG_8414 в печать.jpg

IMG_8416.jpg

IMG_8422.jpg

IMG_8429.jpg

IMG_8431 в печать.jpg

IMG_8435.jpg

IMG_8436.jpg



Тэкст: Алена Ярашэвіч
Фота: Алена Ярашэвіч