Афіцыйны сайт
24 студзеня 2019

Як спрацавала Астравецкая райінспекцыя ў 2018 годзе па пытаннях навядзення парадку на зямлі

Документ без названия

Супрацоўнікі райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя плённа працавалі на працягу года па кантролю за навядзеннем парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. 


Так, за мінулы год было праведзена 157 абследванняў, 174 маніторынгі і 9 палявых мерапрыемстваў, у выніку якіх было выяўлена 271 парушэнне заканадаўства. У полі зроку спецыялістаў на працягу года былі дарогі, сельскагаспадарчыя аб’екты, месцы адпачынку, заказнікі, лясы, водныя аб’екты. 
Да адміністрацыйнай адказнасці за несумленныя адносіны да навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў прыцягнута 45 чалавек. На парушальнікаў заканадаўства накладзена штрафаў на агульную суму больш за 9 тысяч  рублёў.  

Анатоль ЦЭЙКА, начальнік райіспекцыі.