Галоўная / Навіны / Навіны раёна
06.07.2020

Дзень Незалежнасці ў Астраўцы


Па традыцыі святкаванне Дня Незалежнасці ў нашым горадзе стартавала з акцыі «Кветкі Перамогі» – яе арганізатарам ужо некалькі гадоў з’яўляецца райкам грамадскага аб’яднання БРСМ. Вось і на гэты раз яго актывісты кожнаму ўдзельніку святочнай урачыстасці прымацавалі «Кветку Перамогі».

05.jpg

Шчымлівая вершаваная кампазіцыя нагадала пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны і чый подзвіг сёння памятаюць удзячныя нашчадкі.

Пра галоўнае свята краіны, у якім аб’ядналіся святыя для ўсіх паняцці – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць, – гаварыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.

– Разам з усёй краінай шлях станаўлення і развіцця прайшоў і наш Астравец, самы малады горад рэспублікі, горад энергетыкаў,  адзначыў Ігар Яраслававіч. – І сёння прыемна паведаміць, што Астравецкі раён стаў пераможцам сярод раёнаў Гродзеншчыны ў дзвюх намінацыях і занесены на абласную Дошку гонару. Выказваю словы ўдзячнасці ўсім працоўным калектывам, ветэранам працы за дасягнутыя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. І яшчэ раз хачу нагадаць, што ўсё, чаго мы дасягнулі, стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы суверэнітэту нашай краіны, граматнай палітыцы нашай дзяржавы. Жадаю ўсім шчасця, дабрыні, міра і поспехаў ў працы на карысць нашай любімай Радзімы!

01.jpg

Падчас урачыстасці гучалі віншаванні і ўспаміны, у памяць аб загінулых аб’явілі хвіліну маўчання і прагрымелі салютныя выстралы, а да помніка ляглі кветкі ад удзячных нашчадкаў.

07.jpg

08.jpg

04.jpg

06.jpg

09.jpg

11.jpg

12.jpg

10.jpg


Мы помнім! І мы ганарымся, што жывём у незалежнай квітнеючай краіне.


З першых вуснаў

Ірына Шляхтун, старшыня раённага савета ветэранаў:

02.jpg

 Гэта вялікае і важнае свята для нашай краіны. Аб вайне, як і большасць сённяшніх жыхароў нашай краіны, я ведаю з падручнікаў і кінафільмаў, з успамінаў ветэранаў вайны, якіх засталося вельмі мала.

За мірны час вырасла не адно пакаленне беларусаў, паўстала з руін наша любімая радзіма. З кожным годам змяняецца да лепшага і наша родная Астравеччына. А ў апошні час наш горад стаў горадам для жыцця. І мы радуемся гэтаму і перадаем маладому пакаленню любоў да роднай зямелькі і просім беражліва і з пашанай адносіцца да скарбніцы, імя якой – наша Радзіма, праслаўляць яе і не дазволіць нікому знішчыць нашы здабыткі і дасягненні.

Максім Трошка, камендант пагранічнай камендатуры «Гудагай»:

03.jpg

– Дзень Незалежнасці займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны. Гэта сімвал мужнасці і стойкасці беларускага народа, пераемнасці пакаленняў і вернасці абавязку. Гэты дзень служыць напамінам пра тое, што лёс радзімы і яе будучыня – залежаць ад нас. Усім жадаю дабрыні і дабрабыту, любіце людзей і сваю краіну!


Святкаванне Дня Незалежнасці ад помніка загінулым воінам і партызанам перамясцілася ў лесапаркавую зону – 3 ліпеня аўстраўчан чакае цікавая насычаная праграма.

Сачыце за навінамі на нашым сайце і ў групах «Астравецкай праўды» ў сацыяльных сетках.

 
Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич